У Віцебску вахцёрша працоўнага інтэрнату гоніць жыхароў на “выбары” (фота)
У Віцебску назіральніцы ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на 76-м участку 20-й акругі Таццяна Севярынец і Алена Шабуня заўважылі, што на ўчастак масава пайшлі людзі, якія пражываюць у працоўным інтэрнаце па вуліцы Церашкова 16 к 2.
Праверка на месцы паказала, што вахцёрша інтэрнату Ірына Валераўна Масеева накіроўвае яго жыхароў на “выбары”, патрабуючы ад іх па прыходзе справаздачу, ці прагаласавалі яны.
Віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец заявіла вахцёршы, што яна не мае права гэта рабіць паводле артыкулаў 5 і 49 Выбарчага кодэксу Беларусі і будзе несці за гэта адказнасць. Зараз назіральніцы пішуць скаргі на дзеянні вахцёршы ў пракуратуру, акружную камісію і ЦВК.
Разам з тым на самім участку пастаўленыя латкі па продажу разнастайных мыйных сродкаў, касметыкі, жаночых калготак, дываноў. Таксама тут можна памераць ціск, а да самога ўчатску праклалі асфальтаваную дарогу.