У Магілёве назіральніка выдалілі з участку, у Воршы – не далі прасачыць за назіраннем на даму (фота)
У Магілёве назіральнік на 46-м участку 87-й выбарчай акругі быў выдалены з участку пасля таго, як паспрабаваў падаць скаргу (на фота).
У Воршы ж назіральніку ад БХД на 9-м участку 26-й акругі Яўгену Стаіну не дазволілі назіраць за галасаваннем на даму.
Пры гэтым каардынатар БХД па Воршы Яўген Анішчанка, які назірае за 8-м участкам той самай акругі, засведчыў, што з дзесяці пенсіянераў, да якіх ездзілі для галасавання на даму, толькі адзін падаваў заяўку на такі від галасавання. А адзін з іх нават адмовіўся галасаваць.