У Беларусі закрылі доступ да сайту БХД

23 верасня 2012 21:28  |  Палітыка

У 19:05 быў закрыты доступ да сайту bchd.info для ўсіх карыстальнікаў з Беларусі. Разам з тым застаецца магчымасць доступу на сайт з іншых краін і пры дапамозе проксі-сервераў. Відавочна, што сайт быў заблакаваны Белтэлекомам.

 

“Няма сумневаў, што блакаванне звязанае з актыўным байкотам БХД “парламенцкх выбараў” і з публікаванымі на сайце лічбамі ад назіральнікаў БХД, якія сведчаць, што “выбары” ў краіне не адбыліся”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нягледзячы на блакаванне, прэсавая служба БХД працягвае сваю працу. А 20:10 будуць агучаныя папярэднія вынікі галасавання па краіне.

Болей навін