У Менску назіральніка ад БХД Вадзіма Маеўскага выгналі з участку
У Менску са 136-га ўчастку 94-й акругі чальцы камісіі і праўладныя назіральнікі выгналі акрэдытаванага тут назіральнікам сябра БХД Вадзіма Маеўскага.
Прычына выгнання – тое, што актывіст вёў відэазапіс таго, што адбывалася.
Пры гэтым спачатку яму пасля нядоўгіх спрэчак дазволілі весці відэаназіранне, але пасля выгналі ледзь не з выкарыстаннем моцы, якую хацеў ужыць сябар камісіі – настаўнік фізкультуры.