Назіральніцу ад БХД выгналі перад пачаткам падліку галасоў
Назіральніцу ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Іну Лойку перад пачаткам падліку галасоў выгналі са 122 участку 94-й акругі.
Да яе прычапіўся праўладны назіральнік, правакаваўшы на грубасць. У выніку старшыня камісіі сказала, што разборкі ім тут не патрэбныя, і выдалліла назіральніцу ад БХД.