У Брусэлі перад амбасадай Рэспублікі Беларусь адбыўся пікет у падтрымку байкоту «выбараў» (фота)
У пікеце бралі ўдзел актывісты Беларуска-Еўрапейскага Задзіночаньня, Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі і іншыя беларусы з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, якія пражываюць у Бэльгіі.
Актывісты дэманстравалі плякаты і мастацкія творы, якія выкрывалі хлусьлівую сутнасьць цяперашніх «выбараў», рэпрэсіі і несвабоду ў РБ, нагадвалі пра праблему палітвязьняў у Беларусі.
За ўвесь час пікетаваньня (з 9:00 да 16:00), г.зн. амаль за ўвесь дзень галасаваньня, у амбасаду заходзіла 30 чалавек (ня лічачы паліцэйскіх). Такім чынам, з дзьвюх тысячаў беларусаў, якія афіцыйна пражываюць у Бэльгіі, у тым ліку ў Брусэлі, – галасаваць прыйшло толькі каля трох дзясяткаў.