Заўтра прэс-канферэнцыя кампаніі Байкоту
Заўтра, 25 верасня, абудзецца прэс-канферэцыя кампаніі Байкоту. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, Еўрапейскай Беларусі, Беларускага Руха, Маладога Фронту, Рады Беларускай Інтэлігенцыі.
Падчас прэс-канферэнцыі будуць падведзеныя вынікі кампаніі Байкоту і дадзена іх адзнака, а таксама агучаны папярэднія планы на будучыню.
Пачатак прэс-канферэнцыі аб 11-й гадзіне. Адрас: вуліца Кульман-4, Менск.