На мяжы з Польшчай затрымалі Змітра Шурхая
На беларуска-польскай мяжы щ памежным пераходзе Варшаўскі моста затрыманы каардынатар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай, які накіроўваўся ў Польшчу па асабістых справах.
Яго пратрымалі 5 гадзін ад 5-й да 10-й гадзіны раніцы. Памежнікі праводзілі асабісты агляд палітыка і дадатковы агляд ягонага аўтамабіля. “Распраналі амаль цалкам”, – адзначыў Зміцер Шурхай.
Пры аглядзе прысутнічалі людзі ў цывільным, магчыма, што прадстаўнікі КДБ, якія прадставіліся супрацоўнікамі міграцыйнай службы. Зараз каардынатара БХД адпусцілі.