Павал Севярынец: Бяляцкаму вельмі цяжка
З сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам, якія адбывае за Плошчу тры гады ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін, звязаўся адзін з вязняў Бабруйскай калоніі, які перадаў прывітанне ад Алеся Бяляцкага.
Ён паведаміў, што кіраўніку “Вясны” зараз вельмі цяжка. Адміністрацыя чапляеццца да любой дробязі, робіць Алеся “злосным парушальнікам”, ізалюе яго ад іншых асуджаных. Усіх, хто спрабуе размаўляць з Алесем, пасля апрацоўваюць. Але трымаецца Бяляцкі годна.
Нагадаем, толькі ўчора Алесю Бяляцкаму споўнілася 50 гадоў.
“Падтрымаць Алеся і тых, хто зараз у турмах – агульнабеларуская справа”, – кажа Павал Севярынец. – Асаблівая падзяка музыкам, якія выступілі ў марафоне салідарнасці, арганізаваным групай “За Волю”.