Таісія Кабанчук стала ахвярай тэлефоннага тэрарызму
Магілёўская абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісія кабанчук стала ахвярай тэлефоннага тэрарызму.
Невядомыя ў дзень “выбараў” 23 верасня на бабруйскім гарадскім партале bobr.by змясцілі яе тэлефон і інфармацыю, што яна прадае аўтамабіль “Жыгулі” за 200 даляраў і здае двухпакаёвую кватэру за 70 даляраў у месяц. Як вынік, на тэлефон каардынатаркі БХД абрынуўся шквал званкоў. Толькі за 23 верасня яна налічыла 280 тэлефанаванняў.
Звароты да адміністрацыі сайту з просьбай прыбраць абвесткі вынікаў не далі, і Таісіі Кабанчук па-ранейшаму працягваць тэлефанаваць. У выніку 27 верасня яна мусіла звярнуцца ў міліцыю.