Суд над актывісткай БХД Палінай Шарэндай-Панасюк зноў перанесены

28 верасня 2012 15:29  |  Палітыка

На гэты раз адміністрацыйную справу аддаслалі ў міліцыю на дапрацоўку.


Як паведаміў Еўрарадыё муж актывісткі Андрэй Шарэнда, на разглядзе адсутнічалі сведкі-міліцыянты. Таксама суддзя выявіла, што ў справе няма некаторых дакументаў.

Андрэй Шарэнда: “Напрыклад, не было нават рапарту міліцыянтаў. Таму суддзя папросту скіравала справу назад у Маскоўскі РУУС горада Брэста — і суд не адбыўся. Лічу, што міліцыянты проста не хочуць лішні раз свяціцца перад журналістамі і прыпыняць гэтую справу.”

Нагадаем, што Паліну Шарэнда-Панасюк разам з мужам і грамадскім актывістам Уладзіславам Бароўскім затрымалі 21 верасня падчас агітацыі за байкот выбараў. Хлопцаў пазней вызвалілі без складання пратаколаў, а дзяўчыну пакінулі на суткі ў ізалятары часовага утрымання. Актывістку вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта супраціве міліцыянтам. Разгляд яе справы павінен быў адбыцца 24 верасня, але яго перанеслі на 28-га, бо справа нібыта згубілася.

Болей навін