Маладым Хрысціянскім Дэмакратам адмовілі ва ўсіх памяшканнях для з’езду
Аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” адмовілі ва ўсіх 14-і памяшканнях, на якія МХД падавала заўякі для правядзенне свайго ўстаноўчага зьезду 3 лістапада.
Амаль ува ўсіх адмовах напісана, што ў гэты дзень памяшканні будуць занятыя. Пры гэтым у Доме афіцэраў нават не пазначылі прычыну адмовы.
“Ніхто і не чакаў, што нам дадуць памяшканне для правядзенне з’езду. Мы толькі пачынаем працэс рэгістрацы, а ўлады ўжо паказваюць, што мы ўяўляем для іх небяспеку, і нават адмаўляюць у вылучэнні памяшкання”, – адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.
Разам з тым, яна паведаміла, што з’езд усё адно адбудзецца 3 лістпада. Адрэса памяшкання, у якой ён пройдзе, будзе абвешчана на наступным тыдні.