Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)

29 кастрычніка 2012 12:47  |  Палітыка

У Бабруйску 29 кастрычніка мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі распачалі серыю акцый па ўшанаванні ў горадзе ахвяраў палітычных рэпрэсій.

 

Замовіўшы ў Мікольскім саборы памінальную службу за сваіх рэпрэсаваных сваякоў і за “ўсіх хрысціянаў, загіблых падчас рэпрэсій бальшавіцкага тэрору”, актывісты з запаленымі ў царкве свечкамі і кветкамі прыйшлі на Плошчу Перамогі, дзе ўсклалі іх да помніку ахвярам палітычных рэпрэсій.

 

Памінальная служба за ахвяраў палітычных рэпрэсій адбудзецца ў Мікольскім саборы 30 кастрычніка а 8-й гадзіне раніцы. А на кануне, увечары 29 кастрычніка, дэмакратычныя сілы Бабруйска правядуць тэматычную вечарыну іх памяці. Кампанія па ўшаванні ахвяраў працягнецца ў горадзе да 2 лістапада.

 

“Мы заклікаем усіх тых, чые сваякі таксама сталі ахвярамі рэпрэсій, каму неабыякавы лёс нашай краіны, і ўсіх людзей добрай волі ўшанавць памяць палітрэпрэсаваных і ўскласці кветкі да помніка. Гэтым самым мы выкажам нашу памяць, праявім наша пакаянне, яднанне і салідарнасць”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)Бабруйскія актывісты распачалі кампанію па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)

Болей навін