3 лістапада ў Менску пройдзе устаноўчы з’езд МХД. Запрашаем!

30 кастрычніка 2012 12:01  |  Галоўныя навіны

У Менску ў суботу, 3 лістапада, адбудзецца устаноўчы з’езд грамадскай арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”.

 

Пачатак з’езду аб 11-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3. Пачатак рэгістрацыі – а 10-й гадзіне. Па сканчэнні з’езду запланаваны выступ беларускага фальклорага гурту “Горынь”.

 

Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій з боку ўладаў супраць актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, рэгістрацыя МХД у якасці грамадскай арганізацыі можа паспрыяць абароне актывістаў ад пераследу паводле артыкулу 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і стварыць легальныя ўмовы для іх дзейнасці.

 

Запрашаем журналістаў.

Болей навін