Не забараніць – абараніць жанчыну ад страшнага выбару (відэа)
Не забараніць – абараніць жанчыну ад страшнага выбару: пазбавіцца цяжарнасці… намагаюцца каталіцкая і праваслаўная канфесіі – на ініцыятыву беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Ужо ў лістападзе дэпутаты плануюць прыняць новы Закон аб ахове здароўя. У яго аснове мае ляжаць захаванне жыцця – лічаць вернікі.
Рамантычныя пацалункі, жарсць… Потым – падазрэнне: ці я не цяжарная? Калі тэст паказвае 2 палоскі, вы чакаеце дзіця – новага чалавека.
ТАЦЦЯНА ТАРАСЕВІЧ, ЦЭНТР ПРАБЛЕМАЎ РАЗВІЦЦЯ АДУКАЦЫІ:
“Усе этапы чалавечага жыцця: зігота, пластацыста, эмбрыён, плод, падлетак, дарослы – гэта этапы жыцця аднаго чалавека. З моманту зачацця чалавек ужо ёсць прадстаўніком чалавечага роду – гэта анталагічна і навукова”.
Але ў рэчаіснасці значная частка жанчын адмаўляецца захаваць цяжарнасць. Прычыны – страх выхоўваць дзіця самой, фінансавыя цяжкасці, хваробы ці звычайны эгаізм. У выніку статыстыка – страшная…
ВОЛЬГА КАВАЛЬКОВА, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ:
“З 1945 да 2011 года ў Беларусі абартавалі… усю Беларусь: 8,6 млн чалавек”.
У гэтую лічбу не ўваходзяць распаўсюджаныя вакуумны і медыкаментозны спосабы перарывання цяжарнасці. Тым не менш, наступствы любога ўмяшальніцтва для жанчыны – небяспечныя. Стваральнікі партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” лічаць, што дактары мусяць пра гэта распавядаць і, прынамсі цягам 5-ці дзён пасля звароту жанчыны па спарон, не рабіць гэтага…
ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ:
“…З тым, каб сацыяльныя арганізацыі, якія працуюць з крызіснаю цяжарнасцю, маглі ёй дапамагчы. Увядзенне толькі аднаго гэтага пункту не патрабуе ад беларускай дзяржавы выдаткавання нават рубля”.
Другая прапанова БХД – скараціць тэрмін для правядзення спарону да сямі тыдняў.
Напярэдадні прыняцця Закону аб ахове здароўя просьбу забараніць спароны ўвогуле накіравалі ў Міністэрства здароўя, Савет Міністраў і парламент – прадстаўнікі беларускага Касцёлу і Царквы.
Протаіерэй Сергій Лепін, кандыдат багаслоўя, прэс-сакратар Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы
І:
І:
“Вельмі станоўчыя змены адбыліся ў гэтых краінах. Рост крымінальных абортаў з мацярынскім сконам, якім нас пужаюць, абсалютна не пацвярджаецца. Наадварот, зніжаецца мацярынская смяротнасць”.