Гомельскі актывіст БХД змагаецца з п’янствам (відэа)
Андрусь Цянюта — актывіст гомельскага БХД i грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць». На дваровых пляцоўках ён з сябрамі ладзіць рэгулярны футбольны турнір для звычайных маладых людзей, каб паказаць, што самааргніазцыя і футбол — ёсць альтэрнатыва алкаголю.
Дзесяткі камнадаў прайшлі праз турнір за апошні сезон. Спаборніцтвы адбываюцца пад беларускім нацыянальным сімвалам — Пагоняй.
Назва кампаніі ставіць пытанне, што называаецца, рубам: Ці мы п’ем, ці жывем.
Назва кампаніі ставіць пытанне, што называаецца, рубам: Ці мы п’ем, ці жывем.
На хатнім прынтары яны друкуюць дзёрзкія і кідкія ўлёткі. Гэтыя страшныя дэматыватары лепяцца на пад’ездах, там, дзе жывуць звычайныя людзі.
Спажыванне алкаголю ў Беларусі даўно перасягнула крытычных 8 літраў на чалавека за год. І ў той час уся дзяржаўная прапаганда здаровага ладу жыцця зводзіцца да паказушнасці лядовых палацаў.