Марафон салідарнасці працягваецца: “Малітва за Беларусь” напярэдадні 7 лістапада

05 лістапада 2012 10:22  |  Грамадства

Марафон Салідарнасці з палітвязнямі працягнецца 6 лістапада (аўторак), перад чорным днём календара 7 лістапада, дня, калі ў 1917 годзе да ўлады прыйшлі камуністы,якія забілі, закатавалі, як фізічна, так і духоўна мільёны ні ў чым невінаватых людзей.

 

Гэты вечар Салідарнасці названы “Малітва за Беларусь”. Выступоўцы: выканаўца хрысціянскіх спеваў Юля Фралова, бард Таццяна Беланогая і паэтка Наталля Бордак…

 

Гэтыя дні лістапада – дні малітвы, малітвы за ахвяр таталітарных рэпрэсій, малітвы за Беларусь, малітвы за сучасных палітвязняў, малітвы Пакаяння.

 

Прыходзьце! Будзем Салідарнымі! 6.12.2012 (аўторак), 18-00, Чарнышэўскага,3

Болей навін