БХД далучаецца да віленскага Мемарандуму БНР
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя далучаецца да Мемарандуму, падпісанага 3 лістапада ў Вільні прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў і Радай БНР.
У дзень падпісання Мемарандуму ніхто з кіраўніцтва БХД узяць удзел у сустрэчы ў Вільні не здолеў (Павал Севярынец знаходзіцца на “хіміі” ў Купліне, а Віталь Рымашэўскі з-за ўмоўнага пакарання не змог выехаць з Беларусі). Тым не менш 8 лістапада Віталь Рымашэўскі ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падпісаў гэты дакумент.
У Мэмарандуме, дзе вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасці, гаворыцца, што «ўдзельнікі нарады з Беларусі пацвярджаюць прызнанне Рады БНР ў яе статутнай ролі непартыйнага, надпалітычнага органу беларускай дзяржаўнасці» і «да часу надыходу статутных умоваў складання Радай свайго гістарычнага мандату, гэта значыць абрання дэмакратычнай улады на свабодных выбарах, пры гарантаванай дзяржаўнай незалежнасці, прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасці прызнаюць Раду БНР рэзервовым палітычным дэпазітарыем беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі. Старшыня і сябры Рады БНР пацвярджаюць адданасць Рады мэце спаўнення свайго статутнага мандату».