У Вільні маліліся за беларускіх палітвязняў (фота)
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгі Дзмітрук 9 лістапада ў Літве ўзяў удзел у 12-м нацыянальным малітоўным сняданку, які прайшоў у Вільні.
Сярод удзельнікаў малітоўнага сняданку былі былы кіраўнік Літвыі еўрадэпутат Вітаўтас Ландсбергіс, міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне (фота 4), пасол Літвы ў Менску Лінас Лінкявічус (фота 2 і 6), літоўскія дэпутаты, лідары каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій у Літве, замежныя госці.
Падчас малітоўнага сняданку сярод іншага адбылася і малітва за палітвязняў у Беларусі.