КДБ затрымаў наваполацкага актывіста: вінавацяць у здрадзе дзяржаве

13 лістапада 2012 08:25  |  Галоўныя навіны

У Віцебскай вобласці прайшлі затрыманні дэмакратычных актывістаў. Пра гэта паведаміла каардынатарка БХД па вобласці Таццяна Севярынец.

 

Паводле яе словаў, 8 лістапада ў Віцебску быў затрыманы грамадскі актывіст Андрэй Гайдукоў з Наваполацка, затым у Полацку – сябар БХД Ілля Багданаў. Апошні неўзабаве быў вызвалены пад падпіску аб неразгалошванні, Андрэя Гайдукова ж 11 лістапада даставілі ў СІЗА КДБ у Менск. Як паведамляецца, яго вінавацяць паводле артыкула 356 Крымінальнага  Кодэкса – здрада дзяржаве.

 

Што стала прычынай затрымання і ў чым канкрэтна вінавацяць актывіста невядома.

 

У СІЗА КДБ вазілі таксама і Іллю Багданава, а ў яго дома праводзілі ператрус.

Болей навін