Яўген Васьковіч ніяк не можа атрымаць ангельскі слоўнік

15 лістапада 2012 14:45  |  Палітыка

Палітвязень, сябар БХД Яўген Васьковіч даслаў у Бабруйск кароткі ліст сваёй бабулі Тамары Ўладзіміраўне.

 

У лісце ён піша, што ў яго ўсё добра, а настрой файны, асабістых навінаў няма. Адзінае, на што скардзіцца палітвязень, – гэта тое, што ніяк не можа атрымаць яцвяжска-ангельскі слоўнік, які ўжо не першы раз адсылае назад адміністрацыя турмы.

 

“Хоць у лісце толькі некалькі радкоў, я радая і гэтаму”, – адзначыла Тамара Васьковіч.

Болей навін