У Бабруйску адбыўся ўстаноўчы сход Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёўшчыны

19 лістапада 2012 10:56  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску 18 лістапада адбыўся ўстаноўчы сход магілёўскай абласной грамадскай арганізацыі “Хрысціянскія Дэмакраты Магілёўшчыны”. Яе старшынёй абралі Таісію Кабанчук з Бабруйска, яе намеснікамі – Алега Аксёнава з Магілёва і Ніну Сакаву са Свіслачы Асіповіцкага раёну.

 

Адначасова са сходам ХДМ адбылася і магілёўская абласная канферэнцыя аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, у якой удзельнічалі больш за 40 чалавек з 10 раёнаў Магілёўскай вобласці. На ёй былі падведзеныя вынікі дзейнасці аргкамітэту, у тым ліку падчас кампаніі Байкоту “выбараў”. Гэтак, удзельнікі канферэнцыі, якія былі назіральнікамі, адзначылі, што ў буйных гарадах вобласці яўка склала не больш за 40% выбаршчыкаў, нават у тых раёнах, дзе пражываюць у асноўным супрацоўнікі сілавыхведамстваў.

 

Галоўнымі ж напрамкі далейшай дзейнасці магілёўскія актывісты адзначылі працу ў межах кампаній БХД Рада народных лдэпутатаў і “За сямейныя каштоўнасці”. Пры гэтым у межах РНД кожны актывіст абраў свой напрамак працы, які ён збіраецца выканаць у сваім родным горадзе ці вёсцы.

Болей навін