Віталь Рымашэўскі: Нас тэрарызуюць
Пераслед актывістаў БХД палітык разглядае як «праява тэрарызму».
«Магчыма, што, ведаючы пра адстаўку Вадзіма Зайцава, мясцовы кіраўнік абласнога Магілёўскага КДБ вырашыў выслужыцца і заняць пасаду свайго былога кіраўніка», – распавёў сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.
Па словах палітыка, пасля прыняцця паправак у закон аб экстрэмізме дзеянні КДБ можна класіфікаваць як «тэрарызм»:
“У Беларусі ўведзены новы закон аб тэрарызме. Згодна з ім ўсякая пагроза гвалту ці гвалт з мэтай перашкодзіць палітычнай ці грамадскай актыўнасці з’яўляецца тэрарызмам.Таму з гэтага моманту мы будзем расцэньваць ўсе праявы з боку КДБ, такія як пераслед нашых актывістаў як тэрарызм у дачыненні да грамадзянаў Беларусі”.
БХД мае намер звяртацца ў беларускія і міжнародныя судовыя інстанцыі, адзначыў Віталь Рымашэўскі:
«Мы будзем падаваць заяву ў пракуратуру, праходзіць усе беларускія і міжнародныя інстанцыі. Паўтару, любую спробу перашкодзіць дзейнасці па стварэнні партыі БХД з моманту ўвядзення новага закона мы будзем разглядаць як праяву тэрарызму ».
Нагадаем, сёння раніцай у памяшканне, у якім праходзяць сустрэчы аргкамітэта БХД, спрабавалі ўварвацца невядомыя. Зараз каля яго дзяжураць людзі ў цывільным.
Нядаўна сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ і папярэдзілі аб магчымасці абвінавачванні яго па артыкуле Крымінальнага кодэкса за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.
10 лістапада наваполацкага актывіста БХД Андрэя Гайдукова затрымалі і змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Яго абвінавацілі ў працы на замежную выведку і распачалі супраць актывіста крымінальная справа па артыкуле “здрада дзяржаве”. У Полацку быў арыштаваны яшчэ адзін актывіст БХД Ілля Багданаў, але праз некаторы час яго вызвалілі пад падпіску аб невыдаванні матэрыялаў следства.