Таццяна Севярынец падала дакументы на рэгістрацыю “Хрысціянскіх Дэмакратаў Віцебшчыны”

23 лістапада 2012 08:35  |  Галоўныя навіны

Каардынатарка віцебскага абласнога аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец 23 лістапада падала дакументы ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцбскага аблвыканкаму на рэгістрацыю абласной грамадскай аб’яднання “Хрысціянскія Дэмакраты Віцебшчыны”.

 

Яна таксама паведаміла, што на ўладальніка памяшкання, у якім плануецца зарэгістраваць арганізацыю, ціснулі з мэтай змусіць яго адмовіцца прадстаўляць памяшканне. Хто аказаў ціск на яго, мужчына не паведаміў, але сказаў, што гэта быў вельмі важны чыноўнік з Кастрычніцкага райвыканкаму Віцебска. Хаця сам прадпрымальнік ад прадстаўлення памяшкання не адмовіўся, было вырашына зарэгістраваць аб’яднанне па “запасной” адрэсе ў Наваполацку.

 

“Гэты ціск з’яўляецца добрым паказчыкам таго, што нас, хутчэй за ўсё, не зарэгіструюць”, – адзначыла Таццяна Севярынец.

 

Нагадаем, што ўстаноўчы сход ХДВ адбыўся 27 кастрычніка ў Віцебску. У сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць актывістаў БХД з боку ўладаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі такія сходы плануецца праводзіць і ў іншых рэгіёнах Беларусь для як мага больш шырокай абароны сябраў БХД.

Болей навін