Марафон Салідарнасці з палітвязнямі працягваецца!!!
27 лістапада да ўдзелу ў Марафоне далучаецца рэжысёр тэатра і кінарэжысёр, грамадскі дзеяч Валер Мазынскі.
Валер Мазынскі працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску,ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры, выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатр-лабараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якога быў восем гадоў да самага яго закрыцця ўладамі.
Апошні свой спэктакль «На дне» (паводле М.Горкага) Валеры Мазынскі паставіў у камеры турмы на Акрэсціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасля затрымання на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. У 2008 годзе зняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя»,у 2011 годзе – дакумэнтальны фільм «Як пошуг маланкі» пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Расціслава Лапіцкага,а у 2012 годзе – пра Палуту Бадунову, прэзентацыя якога адбудзецца падчас Марафона Салідарнасці з палітвязнямі.
Увага!!! На Марафоне Салідарнасці 27 лістапада будуць збірацца ахвяраванні для дапамогі новаму палітычнаму закладніку рэжыму, вязню Андрэю Гайдукову!
Далучайся! Будзь Салідарным! Жыве Беларусь!