Сябры Нацыянальнай Рады БХД падтрымалі Яўгена Васьковіча (фота)
Сябры Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі своеасаблівую акцыю салідарнасці з сябрам БХД, палітвязнем Яўгенам Васьковічам.
Яны падпісалі яму каля 30 паштовак і накіравалі іх у турму № 4 у Магілёве, дзе зняволены актывіст.