На праверку байкотных улётак уладам спатрэбілася два месяцы (фота)
Берасцейскаму актывісту аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” Уладзіславу Бароўскаму 23 лістапада вярнулі рэчы, канфіскаваныя ў яго падчас затрымання 21 верасня напярэдадні дня “выбараў”: банэр і ўлёткі з заклікам да байкоту і балон з фарбай.
У міліцыі яму паведамілі, што правялі экспертызу рэчаў і нічога супрацьзаконнага ў іх не знайшлі.
Разам з тым 28 лістапада Улада Бароўскага выклікалі па месцы навучання да псіхолага, дзе яго чакаў міліцыянт. Адтуль яго і яшчэ некалькіх навучэнцаў накірвалі ў Ленінскі РАУС Берасця на прафілактычную гатарку, падчас якой распытвалі пра дзейнасць МХД.
Нагадаем, што 21 верасня ў Берасці падчас раздачы байкотных улётак затрыманыя актывісты БХД Уладзіслаў Бароўскі, Андрусь Шарэнда і Паліна Панасюк.