Польская амбасада сабрала пасылку для Паўла Севярынца

31 снежня 2012 09:10  |  Палітыка

Пра гэта паведаміла маці зьняволенага сустаршыні БХД Тацьцяна Севярынец.

 

Спадарыня Тацьцяна кажа, што гэтая пасылка з польскай амбасады стала для яе прыемнай нечаканасьцю:

«Такое ўражаньне, што людзі, якія зьбіралі пасылку, добра ўяўляюць патрэбы Паўла. Вось быццам бы я зьбірала гэтую пасылку на Каляды. Тут для Паўла і берцы, і кашуля, і шкарпэткі цёплыя, шапка, пальчаткі… Таксама даслалі каву, гарбату, цукеркі, кілбаскі, мяска… І нават елачку маленькую ўклалі…», перадае Радыё Свабода.

Тацьцяна Севярынец кажа, што вельмі ўдзячная такой праяве салідарнасьці з Паўлам:

«Я хачу перадаць падзяку польскай амбасадзе, польскаму ўраду, якія спачуваюць і падтрымліваюць Паўла. Зь вялікай удзячнасьцю цісьнем тыя рукі, якія ўкладалі гэтую пасылку за салідарнасьць з намі.»

 

У мястэчка Куплін (Пружанскі раён) на дзень народзінаў да палітвязня прыехалі каля 30 чалавек.Сябры-маладафронтаўцы падарылі палітыку смартфон — «Самсунг Гэлэксі С». Як жартавалі прысутныя, «С» — значыць Севярынец», паведамляе “Наша Ніва“.

 

Паплечнікі з брэсцкай суполкі Хрысціянскай дэмакратыі прывезлі з сабой мангал і шашлык, які паставілі проста ў дворыку Паўлавай камендатуры. Блізкасць «хіміі» надавала святкаванню асаблівую пікантнасць. Выйшаў сапраўдны пікнік на прыродзе. Праўда, Павал трымае пост, таму смажанінай частаваліся госці.

 

Нягледзячы на холад, госці не раз’язджаліся. Калі сцямнела, мангал перарабілі ў вогнішча. Пад смех і жарты Павал «травіў байкі» з свайго жыцця. Падзеяй года ён назваў нядаўні шлюб Насты Палажанкі і Змітра Дашкевіча. А пра ўласнае вяселле сказаў толькі, што «ўсё будзе нечакана, як у Дашкевічаў».

Болей навін