Павал Севярынец атрымаў ліст ад Дэвіда Крэмера
Сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, які зняволены ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін, атрымаў ліст ад кіраўніка Freedom House Дэвіда Крэмера.
У сваім лісце кіраўнік адной з вядучых арганізацый у галіне абароны правоў чалавека Дэвід Крэмер, сярод іншага, піша:
“Зычу, каб 2013 год прынёс свабоду Вам і Вашай краіне. Дзякую Вам за адданасць справе дэмакратыі і правоў чалавека”.
Таксама ён выказвае падтрымку тым, хто змагаецца за перамены ў Беларусі.
Ліст напісаны ад рукі па-ангельску. Павал Севярынец упэўнены, што такія лісты дасланыя і іншым палітвязням.