МХД будзе ствараць незалежныя студэнцкія прафсаюзы

16 студзеня 2013 13:53  |  Палітыка

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты зоймуцца стварэннем незалежных студэнцкіх прафсаюзаў. Гэта будзе адзін з асноўных кірункаў дзейнасці структуры на 2013 год. Пра гэта паведаміла лідарка Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч.

 

– Галоўнымі кірункамі дзейнасці арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты з’яўляюцца, безумоўна, пытанні і праблемы, якія датычацца непасрэдна маладых людзей. Ні для каго не сакрэт, што сёння ў краіне адбываецца фундаментальнае пагаршэнне правоў чалавека. Нас з маладых гадоў прымушаюць жыць у рабскім строі. Таму першапачаткова робіцца акцэнт на стварэнне незалежных студэнцкіх прафсаюзаў у кожнай навучальнай установе.


Апроч таго, па словах Марыны Хоміч, Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты зоймуцца правядзеннем альтэрнатыўных адукацыйных семінараў па гісторыі і культуры Беларусі. Не меншая ўвага ў 2013 годзе будзе нададзена прымусовай службе ў войску і вызваленню палітвязняў. 

Болей навін