Хваля салідарнасці
Беларусі востра патрэбная кампанія ў абарону палітвязняў. Найперш, гэта абавязак салідарнасці: адзін за ўсіх – і ўсе за аднаго. Людзі, гатовыя змагацца за праўду і волю, уважліва глядзяць: ці абараняюць тут сваіх. Па-другое, тэма палітвязняў яднае ўсе дэмакратычныя сілы і найбольш прыдаецца не для пустых заяваў, а для супольных высілкаў. Па-трэцяе, палітвязні – галоўнае пытанне ў стасунках Беларусі з Еўропай, той самы ключ, якім адчыняецца геапалітыка беларускай незалежнасці.
Зараз за кратамі чацвёра беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў: кіраўнік Маладога фронту Зміцер Дашкевіч (турма ў Гародні), маладафронтавец Эдуард Лобаў (калёнія ў Івацэвічах), бабруйскі актывіст Яўген Васьковіч (турма ў Магілёве) і сустаршыня БХД Павал Севярынец (спецкамендатура ў Купліне). Прыхільнік БХД Андрэй Гайдукоў, абвінавачаны ў абсурднай “здрадзе дзяржавы” – пад следствам у СІЗА КДБ.
Полацкі актывіст Ілья Багданаў – падазраванні ў ягонай справе.
Відавочна, рэпрэсіі вымагаюць нашага адказу – салідарнасці з тымі, хто церпіць за ўсіх.
Кіраўніцтва аргкамітэту БХД прапануе Нацыянальнай Радзе і ўсім нашым сябрам ды прыхільнікам зладзіць “ХВАЛЮ САЛІДАРНАСЦІ” – штодзённы марафон у лютым-сакавіку 2013 года. Пачаўшыся 12 лютага з акцыямі па чарзе ў кожным буйным і сярэднім горадзе Беларусі – да Дня Волі.
Сярод акцый могуць быць:
- Пікеты і мітынгі
- Расцяжкі
- Бел-чырвона-белыя сцягі
- Лісты і паштоўкі палітвязням
- Улёткі і партрэты
- Збор сродкаў для сем’яў рэпрэсаваных
- Запальванне свечак
- Паэтычныя чытанні
- Інтэрнэт-кампаніі
10. Набажэнствы…
і іншае. Ініцыятыва вітаіцца.
Каляндар “ХВАЛІ САІДАРНАСЦІ”
12 лютага – Бабруйск
13 лютага – Слонім
14 лютага – Пінск
15 лютага – Наваполацк
16 лютага – Рагачоў
18 лютага – Віцебск
19 лютага – Смаргонь
20 лютага – Жлобін
21 лютага – Салігорск
22 лютага – Менск
23 лютага – Кобрын
25 лютага – Магілёў
26 лютага – Ашмяны
27 лютага – Міёры
28 лютага – Лунінец
1 сакавіка – Ворша
2 сакавіка – Копыль
3 сакавіка – Гомель
5 сакавіка – Барысаў
6 сакавіка – Глыбокае
7 сакавіка – Асіповічы
8 сакавіка – Навагрудак
9 сакавіка – Баранавічы
11 сакавіка – Гародня
12 сакавіка – Бялынічы
13 сакавіка – Полацк
14 сакавіка – Жодзіна
15 сакавіка – Гарадок
16 сакавіка – Мазыр
18 сакавіка – Берасце
19 сакавіка – Ліда
20 сакавіка – Паставы
21 сакавіка – Маладзечна
22 сакавіка – Масты
23 сакавіка – Нароўля
24 сакавіка – Дзень Волі