За салідарнасьць зь Бяляцкім аштрафавалі на 2,5 мільёны
Доказам вінаватасьці хлопца сталі фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце: Сяргей Малашэнакразам зь яшчэ адным наваполацкім актывістамЯўгенам Парчынскім сфатаграфаваліся, трымаючы у руках партрэты Алеся Бяляцкага, на ганках Наваполацкага гарсуду. Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся і на ганках мясцовага адзьдзяленьня міліцыі.
Спадар Малашэнак лічыць рашэньне судзьдзі Балаболавай несправядлівым, і плянуе яго абскарджваць: «Далі штрафу два з паловай мільёны, гэта даволі шмат. Напэўна, таму, што ў мяне ўжо частка 3-я артыкулу 23.34. А па гэтай частцы — ад 2-х да 5-ці мільёнаў штрафу. Гэты артыкул увогуле неканстытуцыйны! Паводле Канстытуцыі, кожны мае права выражаць сваю грамадзкую пазыцыю, а паводле гэтага артыкулу ўсё гэта прызнаецца незаконным. Вядома, з рашэньнем суду я нязгодны. Такім чынам мы набліжаемся да Паўночнай Карэі. Я ўсяго толькі фатаграфаваўся, а за гэта могуць і штраф даць у нас, і на суткі пасадзіць! Будзем абскарджваць. Спачатку ў віцебскі абласны суд скаргу напішам, потым, калі яе не задаволяць — і ў вышэйшыя інстанцыі. Аж да камітэту ААН па правох чалавека!»
24 студзеня Яўгену Парчынскаму быў прысуджаны штраф памерам 5 базавых велічынь. Сяргею Малашэнку прысудзілі штраф, у 5 разоў большы, бо цягам году яго ўжо другі раз судзяць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі: 8 кастрычніка 2012 году яму быў прысуджаны штраф памерам 300 тысяч рублёў (3 базавыя велічыні) за спробу павесіць расьцяжку «Свабоду палітзьняволеным!»