Заўтра ўстаноўчы сход менскай гарадской арганізацыі БХД
У Менску на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі 31 студзеня адбудзецца ўстаноўчы з’езд менскай гарадской арганізацыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
Як адзначыла каардынатарка БХД па Менску Галіна Каржанеўская, дзейнасць арганізацыі будзе скіраваная на дэмакратызацыю і беларусізацыю менскай супольнасці, на дапамогу простым менчуком і абарону іх ад свавольства ўладаў.
Разам з тым надзея, што арганізацыя будзе зарэгістраваная і яе актывісты будуць абароненыя ад пераслед паводле артыкулу 193.1, невялікая адзначыла яна.