Сумная статыстыка адносна дзяцей, выхаваных аднаполымі парамі

11 лютага 2013 16:17  |  Грамадства

Новыя даследаванні паказалі, што сем’і аднаполых пар з’яўляюцца небяспечным месцам для дзяцей. Даследаванні амерыканскага сацыёлага Марка Рэгнеруса з Осцінскага ўніверсітэта Тэхаса (ЗША), у якіх прынялі ўдзел 3000 рэспандэнтаў, паказалі жахлівыя рэаліі дзяцей, якіх выхоўвалі аднаполыя пары.

 

Гэта першае даследаванне такога тыпу, паколькі яно ў асноўным абапіралася на ўжо дарослых людзей, якіх у дзяцінстве выхоўвалі аднаполыя пары.

 

12% дзяцей аднаполых пар планавалі самагубства (у нармальных гетэрасексуальных сем’ях гэты працэнт складае 5%), у дарослым жыцці выхаванцы аднаполых пар больш схільныя да нявернасці — 40%, у параўнанні з 13% выхаваных у нармальнай сям’і. Выхаванцы аднаполых сужэнстваў пераважаюць сярод беспрацоўных — 28% у адносінах да 8% выхадцаў з нармальных сем’яў. Таксама ўжо ў дзіцячым веку дзеці з сем’яў аднаполых пар вымушаны нашмат часцей звяртацца да псіхатэрапеўтаў — 19% у параўнанні з 8% дзяцей з гетэрасексуальных сем’яў.

 

Найбольш шакуючыя даныя: 40% выхаванцаў аднаполых пар былі інфіцыраваны венерычнымі захворваннямі, у той час як іх аднагодкі з нармальных сем’яў складаюць нашмат ніжэйшы працэнт — 8%.

 

Згуртаванні ЛГБТ ЗША ўзнялі вялікую кампанію супраць абнародаваных у чэрвені мінулага года вынікаў даследавання Марка Рэгнеруса, патрабуючы ад яго адстаўкі з універсітэта. У гэтыя дні Осцінскі ўніверсітэт апублікаваў вынікі ўнутранага расследавання па пытанні верагоднасці вынікаў Рэгнеруса.

 

«Унутранае расследаванне, праведзенае ўніверсітэтам, прызнала гэтыя даследаванні навукова легітымнымі», — прыводзіць вытрымку з афіцыйнага паведамлення ўніверсітэта партал Сredo.

 

Універсітэт у Осціне ўваходзіць у сотню самых прэстыжных сусветных навуковых установаў. У гэтым рэйтынгу ён займае 67 месца. Унутранае расследаванне праводзілі 18 універсітэцкіх прафесараў з Бейларскага ўніверсітэта. Навуковую легітымнасць вынікаў, атрыманых Рэгнерусам, падтрымалі таксама шматлікія псіхолагі і псіхіятры ЗША.

Болей навін