У Менску адбылася Нацыянальная Рада БХД (фота)

11 лютага 2013 17:12  |  Галоўныя навіны

У Менску адбылося паседжанне Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У ім узялі ўдзел 58 чалавек, у тым ліку сустаршыні аргкамітэту Георгі Дзмітрук і Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.

 

Пад час паседжання былі падведзеныя вынікі кампаніяў БХД у 2012 годзе, у тым ліку кампаніяў Рада народных дэпутатаў (РНД) і За сямейныя каштоўнасці. Былі прэзентаваны новы фармат працы ў межах кампаніі РНД, зацверджаныя кампаніі на 2013 год, у тым ліку фармат і графіку марафону “Хваля Салідарнасці”, які пройдзе па розных гарадах Беларусі.

 

Таксама на паседжанні былі ўнесеныя змены ў склад Управы БХД, зацверджана пастанова аб стварэнні Камісіі па этыцы аргкамітэту БХД.

 

Апроч таго, Нацыянальная Рада БХД прыняла заяву праблемы наступстваў Чарнобыльскай АЭС і будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

У Менску адбылася Нацыянальная Рада БХД (фота)У Менску адбылася Нацыянальная Рада БХД (фота)У Менску адбылася Нацыянальная Рада БХД (фота)

Болей навін