“Хваля салідарнасці” ў Баранавічах (фота)
14 лютага кампанія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” дасягнула Баранавічаў.
У горадзе мясцовыя актывісты БХД распаўсюдзілі па паштовых скрынях грамадзян, пад’ездах і прыпынках грамадскага транспарту ўлёткі з заклікам падтрымаць палітвязняў і інфармацыяй пра іх.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску і Слоніме.