Магілёўскі абласны суд прызнаў законнасць пастаноўкі на ўлік у КДБ Алега Аксёнава

18 лютага 2013 10:05  |  Палітыка

Магілёўскі абласны суд 18 лютага пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва аб прызнанні законнай пастаноўку на ўлік у КДБ каардынатара аргкамітэту БХД у Магілёве Алега Аксёнава.

 

Пры гэтым суддзя нават не дала заслухаць да канца довадаў каардынатара, у тым ліку і датычныя працэсуальных парушэнняў. Прадстаўніца пракуратуры заявіла, што пракуратура ў працэсе ўдзелу не бярэ, а прадстаўнік КДБ абмежаваўся некалькімі фразамі.

 

“Рашэнне суду прадказальнае. Яно было падрыхтаванае загадзя. Ніякага разгляду нават не было”, – лічыць Алег Аксёнаў.

 

Нагадаем, у сваёй скарзе Алег Аксёнаў выказваў нязгоду з пастаноўкай яго на ўлік у КДБ за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі. 18 снежня 2012 году суд Ленінскага раёна Магілёва не задаволіў яго скаргу на пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ.

Болей навін