“Хваля Салідарнасці” на рынку ў Смаргоні (фота)

19 лютага 2013 11:47  |  Галоўныя навіны

19 лютага марафон Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці” дасягнуў Смаргоні.

 

У гэты дзень актывісты аргкамітэту БХД распаўсюдзілі на гарадскім рынку ўлёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў і заклікам падтрымаць іх.

 

З 17 лютага такія самыя ўлёткі актывісты распаўсюджваюць таксама па паштовых скрынях смарганчукоў і дошках аб’яваў гораду.

 

Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў БабруйскуСлоніме, НаваполацкуБаранавічах і Віцебску.

 

"Хваля Салідарнасці" на рынку ў Смаргоні (фота)

Болей навін