У Менску абмеркавалі альтэрнатыўную канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Беларусі
У Менску 19 лютага адбыўся круглы стол, на якім быў абмеркаваны раздзел праграмы БХД, прысвечаны нацыянальнай бяспецы, сілавым структурам і войску.
Эксперты высока ацанілі дадзены раздзел праграмы. Былі выказаныя і крытычныя заўвагі. Асаблівая дыскусія разгарнулася вакол пытання ліквідацыі ўнутраных войскаў як асобнай адзінкі ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў, вакол тэрміну службы прызыўнікоў. Інавацыйнай для Беларусі стала ідэя стварэння элітнага касцяка арміі ў выглядзе Беларускага нацыянальнага легіёну.
Узгаданы раздзел праграмы БХД змяшчае наступныя тэзісы:
– у ёй акрэсліваюцца праблемы знешняй бяспекі Беларусі з пункту гледжання БХД;
– вызначаецца канфігурацыя органаў нацыянальнай бяспекі, прапісваецца структура сацыяльных службаў.
– БХД не высоўвае патрабаванняў люстрацыі сілавых структураў, лічыць іх шкоднымі.
– рэформа МУС прадугледжвае, што міністр унутраных спраў будзе пасадай палітычнай і будзе вызначацца па выніках у парламент правячай кааліцыяй ці партыяй.
– скарачэнне супрацоўнікаў органаў унтураных спраў да 400-500 чалавек на 100 тыс. насельніцтва.
– пазбаўленне паліцыі не ўласцівых ёй функцыяў (пашпартызацыя насельніцтва, ахова і перавыхаванне асуджаных і г.д.).
– таксама прапаноўваецца скасаваць унтураныя войскі;
– ваенная рэформа прадугледжвае захаванне прызыву ў войска, спалучэнне кантрактнай і тэрміновай формаў службы
– колькасць узброеных сілаў пакідаецца на ўзроўні 60-65 тыс. чалавек.
– прапануецца стварыць Беларускі нацыянальны легіён – элітныя войскі, забяспечаныя перадавымі ўзбраеннямі і фармаваныя на кантрактнай аснове.