“Закон аб ахове здароўя” адпраўлены на дапрацоўку
Падчас запланаванай на 2012 год падрыхтоўкі законапраекта «Аб ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала грамадзянам прыняць удзел у абмеркаванні прапанаваных змяненняў.
У адказ юрыдычная камісія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падрыхтавала свае прапановы па ўнясенні змяненняў у Закон. Вось асноўныя з іх:
– Увесці права для лекара адмовіцца ад правядзення аборту, за выключэннем выпадкаў правядзення аборту па медыцынскіх паказаннях, і адсутнасці магчымасці замены лекара.
– Увесці абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы аб намеры зрабіць аборт да моманту яго правядзення;
-. Абавязаць лекараў інфармаваць жанчын аб рэлігійных і грамадскіх арганізацыях, якія займаюцца прафілактыкай абортаў;
– Скараціць тэрмін для правядзення аборту да 7 тыдняў;
– Выключыць сацыяльныя паказанні для абортаў;
– Увесці забарону правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах.
Усё гэта выклікала рэзананс у грамадстве і СМІ. А сацыяльныя паказанні для правядзення абортаў нават былі рэзка скарочаныя.
4 лютага 2013 года адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, на якой быў абмеркаваны праект Закона. Па выніках гэтай сустрэчы з праекта Закона былі ўдакладнены асобныя палажэнні праекта Закона, які ў цяперашні час знаходзіцца на паўторным ўзгадненні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, пасля чаго будзе ўнесены ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ».