“Хваля Салідарнасці” ў Жлобіне
20 лютага акцыі ў межах марафону “Хваля Салідарнасці” прайшлі ў Жлобіне ў Гомельскай вобласці.
У гэты дзень актывісты БХД расклеілі па горадзе ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікам падтрымаць іх, а таксама распаўсюдзілі ўлёткі па паштовых скрынях жлобінцаў.
Фотаздымкі з’явяцца на нашым сайце пазней.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску і Смаргоні. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.