Магілёўскія дэмакраты вырашылі загадзя распачаць «Хвалю Салідарнасці»
Магілёўскія дэмакраты прымуць актыўны ўдзел у «Хвалі Салідарнасці». Яна пройдзе 21 лютага і будзе адзначаная шэрагам акцый. Кампанію ў абарону палітвязняў, ініцыяваную аргкамітэтам па стварэнні партыі БХД, падтрымалі прадстаўнікі большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёва, паведаміў сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Алег Аксёнаў. Паводле яго, Магілёў вылучаецца на мапе «турэмных» гарадоў краіны.
– Ёсць некалькі акцый, якія будуць праведзеныя. Пакуль што ніхто не адмовіўся. У Магілёве шмат вязніц. 15, 17 і 4 калоніі знаходзяцца ў нашым горадзе. Калонія №4 – гэта самая страшная турма ў Магілёве, “Крытка” як кажуць у народзе.
У межах падрыхтоўкі да Магілёўскага дня “Хвалі Салідарнасці” 21 лютага пройдзе паседжанне круглага стала . Запрошаныя ўсе жадаючыя. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе вул. Ленінская 29, офіс АГП. у 17-30. У праграме , абмеркаванне сумесных мерапрыемстваў, адпраўка паштовак палітвязням.
Акцыі “Хвалі Салідарнасці” таксама адбудуцца ў гарадах Магілёўскай вобласці: Асіповічах – 7-га і Бялынічах – 12-га сакавіка. Згодна з планам арганізатараў, марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі. Скончыцца ён акцыяй у Дзень Волі ў Менску.
Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску, Смаргоні і Жлобіне.