Сябры БХД нагадалі менчукам пра родную мову (фота)
У Міжнародны дзень роднай мовы менскія сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распаўсюдзілі па Заходнім рынку ў Фрунзенскім раёне Менска адмысловыя ўлёткі.
У іх яны нагадалі пра святкуемы сусветнай супольнасцю дзень і прывялі беларускія аналагі некаторых расейскіх словаў.