Магілёўскія дэмсілы абмеркавалі сумесныя дзеянні на дзень “Хвалі Салідарнасці” (фота)
У Магілёве 21 лютага прайшло паседжанне круглага стала ў межах акцыі правадзімай аргкамітэтам па стварэнні партыі БХД “Хваля Салідарнасці”.
У паседжанні прынялі удзел прадстаўнікі БХД,ПБНФ, Моладзі БНФ, АГП, Беларускай партыі працы і Свабоднага прафсаюзу Беларускага, грамадскага аб’яднання “Надзея”. Падтрымалі ўдзельнікаў паседжання таксама прадстаўнікі ЛДПБ, Справядлівага свету і Еўрапейскай Беларусі, але ў круглым стале узяць удзел не змаглі. Удзельнікі абмеркавалі сумесныя дзеянні на Магілёўскі дзень “Хвалі Салідарнасці”.
Усім палітвязням былі дасланыя паштоўкі з пажаданнем здароўя і хутчэйшага вызвалення, на кожнай паштоўцы былі пастаўленыя подпісы ўсіх удзельнікаў.