“Хваля Салідарнасці” праходзіць у Менску (фота)
22 лютага арганізаваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй марафон “Хваля Салідарнасці” праходзіць у Менску. Ён адбываеца ў разнастайных формах.
Так, па горадзе ездзіла каля дзесяці машын актывістаў БХД, на якіх былі змешчаныя партрэты палітвязняў, інфармацыя пра іх і заклікі іх падтрымаць. Таксама сябры МХД правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Акрэсціна і насупраць КДБ, трымаючы ў руках партрэты палітвязняў Паўла Севярынца і Яўгена Васьковіча.
Да таго ж менскія сябры БХД напісалі 20 віншаванняў беларускім палітвязням, перадусім Паўлу Севярынцу, Яўгену Васьковічу, Змітру Дашкевічу і Алесю Бяляцкаму. Таксама ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў былі раскіданыя па паштовых скрынях менчукоў.
“Менскія сябры БХД адказна паставіліся да “Хвалі салідарнасці”, выявілі вялікае жаданне ў яе правядзенні. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму многія менчукі даведаюцца пра сітуацыю з палітвязнямі, выкажуць салідарнасць з імі і, прынамсі, напішуць ім лісты падтрымкі”, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.