“Хваля Салідарнасці”: Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)

23 лютага 2013 19:28  |  Галоўныя навіны

У Полацку актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі перанялі “Хвалю Салідарнасці”.

 

Гасцей горада сустракае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

 

Таксама ў горадзе на інфармацыйных тумбах былі расклееныя ўлёткі з заклікам напісаць лісты палітвязням.

 

Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку, Баранавічах, Віцебску, Смаргоні, Жлобіне, Салігорску, Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.

 

"Хваля Салідарнасці": Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)"Хваля Салідарнасці": Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)"Хваля Салідарнасці": Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)"Хваля Салідарнасці": Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)"Хваля Салідарнасці": Полацк сустракае гасцей нацыянальным сцягам (фота)

Болей навін