У Магілёве падчас “Хвалі Салідарнасці” прайшла малітва за палітвязняў (фота)
“Хваля салідарнасці” паведаміла 25 лютага жыхарам Магілёва аб пакутах палітвязняў.
Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратя” і сябры іншых дэмакратычных арганізацый горада, якія далучыліся да іх, распаўсюджвалі улёткі, размаўлялі з людзьмі на вуліцы і ў транспарце.
У вечары у адным з храмаў горада адбылася малітва за здароўе палітвязняў.
Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў Бабруйску, Слоніме, Наваполацку,Баранавічах, Віцебску, Смаргоні, Жлобіне, Салігорску, Менску, Кобрыне і Полацку. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.