У Магілёве сарвалі рэгістрацыю “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёва”

27 лютага 2013 07:36  |  Палітыка

У Магілёве з-за адказу у апошні дзень уладальніка памяшкання прадставіць юрыдычны адрас для будучага грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва” не знайшлося магчымасці падаць дакументы на рэгістрацыю. 

 

26 лютага, пасля збору осноўнага пакета дакументаў, знікла магчымасць атрымаць рэгістрацыі для ГА “МХДМ”. Прычынай гэтаму паслужыў адказ у апошні момант, дзень, прадастаўлення права на юрыдычны адрас аднаго з уладальнікаў офіса, з якім загаддзя была зроблена вусная дамова.

 

Яўгеній Дудкін – Старшыня Схода і Рады ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва” адзначыў: “На жаль, згодна заканадаўства, нават дробныя, лакальнага маштаба будучыя грамадскія аб’яднанні павінны мець офіс, юрыдычны адрас якога выкарыстоўваецца падчас дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі”.

 

Ён дадаў: “улічваючы той факт, што моладзі, студэнтам цяжка знайсці тыя вялікія грошы для арэнды памяшкання, зразумела адно – афіцыйнае, юрыдычна правільнае стварэнне грамадскіх аб’яднанняў лакальнага маштаба сустракае перад сабой моцную заслону – пытанне офіса. А паколькі маладыя людзі аб’ядноўваюцца на аснове альтруізма і як “цімураўцы” робяць свае акцыі, не патрабуючы ні грошай, ні матэрыяльнай узнагароды, а ўсё за свой кошт, хочацца сказаць ім толькі вялікі дзякуй”. Яўгеній Дудкін падкрэсліў, што МХДМ “у параўнанні з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі не атрымоўваюць фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы, а крэатывяць выключна з дапамогай унутранага пачуцця сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, які поўнасцю аддае сябе Радзіме”.

 

Зараз жа маладыя храсціянскія дэмакраты Магілёва не страчваюць аптымізму, хаця ж і мусяць рабіць свае мерапрыемствы на дабрабыт беларускага грамадства ад імя шараговых грамадзян, на што яны глядзяць з пэўнай надзеяй.

Болей навін