Гімн “Магутны Божа” пераклалі на чэшскую мову (відэа)
Хрысціянская верніца і аматарка беларускай мовы з Чэхіі Святлана Вранава пераклала на чэшскую мову беларускі рэлігйны гімн “Магутны Божа” аўтарства Наталлі Арсенневай.
“Я пачала перакладаць на чэшскую кнігу нашага сябра Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”. Пакуль выбіраю розныя часткі і перакладаю, што хочацца. Пераклала раздзел “Магутны Божа” – і прыйшлося перакласці словы песні на чэшскую. Вось, пераклала. Паспрабавала зрабіць так, каб можна было гэта спяваць (прашу прабачэння ў музыкаў, запіс вельмі аматарскі)”, – распавяла Святлана Вранава.