“Хваля Салідарнасці” ў Воршы

02 сакавіка 2013 18:20  |  Палітыка

Чарговым беларускім местам, у якім адбыўся марафон Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі “Хваля Салідарнасці”, стала Ворша.

 

У горадзе актывісты БХД распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікам падтрымаць іх, раскідвалі іх па паштовых скрынях і налеплівалі на тумбы, распавядалі грамадзянам пра зняволеных апанентаў улады.

 

Нагадаем, што марафон “Хваля Салідарнасці” пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Акцыі ўжо прайшлі ў БабруйскуСлонімеНаваполацку,БаранавічахВіцебскуСмаргоніЖлобінеСалігорскуМенску,КобрынеМагілёве,ПолацкуВаўкавыску, Мёрах. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці – БХД можна тут.

Болей навін